Новости

 

 

 

 

 

 

 

 

Портал президента Республики Беларусь

 

 

Сайт

Министерства образования Республики Беларусь

 

 

 

 

Путешествие по Рудобелке

г.п.Октябрьский основан 31 августа 1954 года в соответствии с Указом Президиума Верховного Совета БССР из 3 населенных пунктов- Рудобелки, Карпиловки и Рудни и получил статус районного центра.

 

Население составляет 6753 человек (на 1 января 2016 года). Промышленный комплекс посёлка специализируется на переработке сельскохозяйственного сырья. Насчитывается около 60 предприятий, организаций и учреждений. После аварии на ЧАЭС в 1986 г.,   в Октябрьский стали прибывать переселенцы с загрязнённых территорий, следствием чего стал рост численности населения.

 

 

 
РУДАБЕЛКЕ-
510 год

 

 

Над Рудабелкай праплыло шмат вёснаў,

 

А подвіг твой і сёння ў нас жыве,

 

Нягледзячы - лічылася ты вёскай-

 

Рэспублікаю звалі ўсе цябе.

 

Што уяуляе сабою гэты ciмвал? На яго залацістым па колеру полі бачацца фігуркі трох вавёрак, па-руску “белок”. Гэта празрысты намёк на паходжанне назвы Рудабелкі А колькасць прыгожых звяркоў на “гаворачым” гербе адзначае, што ўтварэнне гарпасёлка адбылося ад такога ж ліку населеных пунктаў, якія зліліся ў адзін—самой Рудабелкі, а таксама  Карпілаўкі і Рудні.
Стваральнікі герба, спецыялісты па геральдыцы, палічылі патрэбным змясціць на другой палавіне герба вялікакняскую карону, як нейкую сувязь з адпаведнаю гістарычнаю эпохай. А унізе—так званы кавалерскі крыж. Ён таксама напамінае пра даўніну. Бо нагадвае сабою колішнія знакі воінскай доблесці i салдацкія “Георгіі”, якімі ўзнагароджваліся repoi рускай apмii перыяду першай сусветнай вайны.
Менавіта такія рысы рудабельцаў падкрэслівае i “баявы” чырвоны колер правага боку герба, што ўвогуле таксама глыбока справядліва ў адносінах да памяці нашых продкаў.
Нам застаецца адно—заўжды быць дастойнымі прадаўжальнікамі ix традыцый, вернымі сынамі i дочкамі родных мясцін.

 

Першыя пісьмовыя згадкі пра сяло Рудабелка (Рудыя Белкі) адносяцца да пачатку XVI  стагоддзя 1507 году,

калі яно было дадзена пану І. Гойцічу (Гойцавічу), верагодна, ва ўмоўнае часовае валоданне. На той час сяло ўваходзіла ў Бчыцкую (Пціцкую) воласць Мазырскага павета   і пастаянна здавалася ў арэнду буйным магнатам.

 

У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары  падараваў прыбытак з маёнтка Рудабелка на 10 гадоў Мікалаю Радзівілу   ў сувязі з выкананнем ім абавязкаў ваяводы трокскага, а ў 1526 годзе аддаў маёнтак яму ва ўласнасць.

 

Пасля смерці Мікалая Радзівіла Рудабелка адышла да яго сына Яна. Пасля яго смерці ў 1545 годзе маёнтак зноў становіцца дзяржаўнай уласнасцю. Згодна інвентару 1552 года ў Рудабелцы налічвалася 99 дымоў (96 душ мужчынскага полу). На той час праз Рудабелку праходзіў гандлёвы шлях са Слуцка ў Мазыр.

 

Пад 1560 годам узгадваецца ў сувязі з апісаннем меж вёсак. 3 1583 ці 1588 года маёнтак арандаваў Ю. М. Зяновіч, затым яго зяць — князь А. М. Вішнявецкі. З 1661 года — у арэндзе (ці ўладанні) князя А. Г. Палубінскага. У 1683 годзе ў сяле пабудавана царква, меліся карчма, лесапільня, млын, рудня.

На 1683 год Рудабелка — цэнтр воласці ў Мазырскім павеце.

З 1685 года, пасля смерці Канстанцыя, сына А. Г. Палубінскага, зноў у валоданні Радзівілаў (праз сястру Канстанцыя, жонку  Дамініка Мікалая Радзівіла). У маёнтку Радзівілаў мелася бібліятэка. У 1742 годзе сын Дамініка Мікалая Радзівіла, Мікалай Фаўстын, аддаў у якасці фундушу вёску Руда-Бела мясцовай уніяцкай царкве.

На 1748 год Рудабелка — цэнтр войтаўства Парэцкага двара. У сярэдзіне XVIII  стагоддзя маёнтак пераходзіць да роду Лапаў. Прыкладна ў 1770-я гады ў сяле была пабудавана праваслаўная Пакроўская царква.

Пасля  другога падзелу Рэчы Паспалітай  (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай

губерніі.

 

Дзям'ян (Дамінік) Лапа ў першай палове XIX стагоддзя першым з мясцовых памешчыкаў праводзіць меліярацыйныя работы па асушэнню найбольш багністых месц. Пазней, калі маёнтак перайшоў да яго сыноў, тут з'яўляюцца вінакурныя заводы, пяць малацільных машын, вадзяныя млыны, круперня, сукнавальня, адкрываецца народнае вучылішча (1863 год) і іншыя ўстановы і прадпрыемствы. Згодна інвентару 1844 года, у маёнтак Рудабелка ўваходзілі 8 вёсак і 1 засценак, пражывала 803 асобы мужчынскага полу і 802 — жаночага.

За захаванне зброі Лапамі падчас паўстання 1863-1864 гадоў  маёнтак быў арыштаваны (ці часова канфіскаваны), і ў 1867 годзе Аляксандр Дыянізій быў вымушаны прадаць яго барону А. Я. Урангелю, які, у сваю чаргу, у 1874 годзе прадаў Рудабелку генерал-маёру О. Ф. Ліліенфельду.

1863 - открыто Рудобельское народное училище.

 

З 80-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам.

У склад Рудабельскай воласці на 1885 год уваходзілі 35 сяленняў з 570 дварамі. Замест састарэлай у 1887 годзе збудавана новая драўляная царква.

 

 

 

 

 

З 1885 года ў маёнтку дзейнічаў спіртзавод, а з 1898 года — лесапільнае прадпрыемства; з 1916 года дзейнічаў тэлеграф. Напачатку XX стагоддзя з Азарыч праз Рудабелку праходзіла ваенна-камунікацыйная дарога. У 1916 годзе жыхары вёсак маёнтка самавольна захапілі і засеялі частку памешчыцкіх земляў. Для іх утаймавання былі выкліканыя жандары.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

22 лістапада 1917 года ў Рудабелцы быў створаны валасны рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў Савецкую ўладу. У час акупацыі германскімі (1918 год) і польскімі войскамі (1919—1920 гады) у Рудабельскай і суседніх валасцях Бабруйскага павета захоўвалася Савецкая ўлада — існавала гэтак званая "Рудабельская рэспубліка", у ліку арганізатараў якой былі П. Дз. Малаковіч, А.Р.Салавей, М.А. Ляўкоў. Летам 1918 года ў Рудабелцы быў арганізаваны адзін з першых на Беларусі партызанскі атрад (400 чалавек; кіраўнікі Салавей і Ляўкоў), які змагаўся супраць акупантаў. У канцы 1918 года, пасля таго як партызаны прымусілі немцаў пакінуць воласць, у маёнтку арганізавана камуна, працаваў вадзяны млын.

 

 

 

16 студзеня 1920 года ў час карнай аперацыі палякі спалілі Рудабелку.

 

 

 

У 1920 ці 1922 годзе Рудабельская воласць перайменавана ў Акцябрскую. У былым маёнтку барона Урангеля быў створаны саўгас «Рудабелка». Вясковая школа першай ступені ў 1926 годзе ператворана ў сямігадовую. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 1924 года — у Глускім, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскім раёне.


Падчас Вялікай Айчыннай вайны  адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. У красавіку 1942 года карнікі амаль цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі, у тым ліку з суседніх вёсак (загінула больш за 700 чалавек)

 

 

 

 

 

 

 

 

Нажаль, у час карацельных аперацый, былі знішчаны будынкі, прадстаўляючыя гістарычнае значэнне. Ворагі сцерлі многае з зямлі Рудабелкі. Але знішчыць памяць народа яны не змаглі.

 

Гісторыя і сучаснае жыццё кожнага населеннага пункта цесна звязаны, бо без гісторыі няма будачага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
Отображение в искусстве

 

Грахоўскі С. Рудабельская рэспубліка: Дакументальная аповесць ( аб А.Р.Салаўе)

 

 

 

Спектакль «Рудабельская рэспубліка».

 

Кінафільм "Рудабельская рэспубліка" (1971), зняты на студыі "Беларусьфільм"

 

 

 

Рудабельцы

 

Мы нарадзіліся з табой

Ля ціхай рэчкі Нератоўкі,

Дзе дрэмлюць вербы над вадой

І салаўі спяваюць звонка.

 

Дзе гераічныя гады

Жывуць і ў памяці, і ў сэрцы.

Мы ганарыліся заўжды,

Што мы з табою - рудабельцы.

 

Жыццю насустрач мы ішлі,

Шляхоў вяло да шчасця многа,

Ды стала лепшай на зямлі

Для нас бацькоўская дарога.

 

Няхай гады сабе ляцяць -

Радзіма назаўсёды ў сэрцы.

Давай не будзем забываць,

Што мы з табою - рудабельцы.

 

Раіса Савіч

 

 

 

Сёння Акцябрскі - гэта чысты, добраўпарадкаваны гарадок. дзе вы знойдзеце шмат кветак і дрэў.

Прайдзіце па вуліцах пасёлка, наведайце заапарк, зазірніце ў карцінную галерэю імя Дробова, Цэнтр гісторыі і культуры - і вы пераканайцеся, што знаходзіцеся ў маляўнічым і цікавым месцы.

А яшчэ тут жывуць працавітыя і таленавітыя людзі.

 

 

Нажаль, не засталісь помнікі старажытнасці. Яны былі разбураны і спалены у час вайны. Яле памяць аб гэтым застаецца у сэрцы жыхароў Рудабелкі.

 

Виртуальная экскурсия по Октябрьскому