Новости

 

 

 

 

 

 

 

 

Портал президента Республики Беларусь

 

Портал Президента РБ

 

 

Сайт

Министерства образования Республики Беларусь

 

Сайт Министерства образования РБ

 

 

 

Музей

 

Этнаграфічны  музей

УА “Акцябрскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй” “Беларуская хатка”

На сённяшні дзень большасць устаноў адукацыі маюць музеі. Гэта гаворыць аб тым, што і кіраўніцтва ўстаноў адукацыі, і самі выкладчыкі  разумеюць неабходнасць выкарыстання сродкаў музея ў навучанні і выхаванні навучэнцаў. Асноўнымі задачамі, якія могуць вырашыць пры гэтым педагогі, з’яўляюцца: выхаванне патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў, любові і гонару за сваю Радзіму, фарміраванне духоўна багатай асобы праз далучэнне яе да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.
Неабходна нагадаць, што музей – установа, якая займаецца збіраннем, вывучэннем, захоўваннем і паказам прадметаў і дакументаў, якія характарызуюць развіццё прыроды і чалавечага грамадства і ўяўляюць гістарычную, навуковую ці мастацкую каштоўнасць. У дзейнасці  музея ўстановы адукацыі захаваны ўсе асноўныя функцыі гэтага сацыяльнага інстытута, але яго праца ў першую чаргу скіравана на павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу (навучання і выхавання), развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці навучэнцаў, на фарміраванне ў іх каштоўнасна-арыентаваных адносін да культурна-гістарычнай спадчыны і далучэнне да яе.
Менавіта таму  ў нашай установе адукацыі ў верасні 2009 года быў створаны этнаграфічны музей “Беларуская хатка”. На працягу 2008-2009 і 2009-2010 навучальных гадоў працавала пошукава-краязнаўчая група, якая збірала экспанаты музея.

 


 

Усе экспанаты выстаўлены ў экспазіцыі, якая складаецца з наступных раздзелаў: “бабін кут”, “ Чырвоны кут”, або “Покуць”, “Вячоркі-попрадкі”, і “Беларускі ручнік”
У навучальныім працэсе музей адыгрывае вялікую  выхаваўчую ролю. На працягу навучальнага года музей наведваюць усе навучэнцы, для якіх праводзяцца экскурсіі і музейныя заняткі згодна плану.

 

 

ЭТНАГРАФІЧНЫ  МУЗЕЙ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”